Грамадзян Расіі, якія пражываюць на Віцебшчыне, запрашаюць прыняць удзел у выбарах дэпутатаў Дзярждумы

Грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць ці часова знаходзяцца на тэрыторыі Віцебска і Віцебскай вобласці, у абласным цэнтры змогуць прыняць удзел у выбарах дэпутатаў Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі. Галасаванне па гэтых выбарах будзе праходзіць у нядзелю, 2 снежня, з 8 да 20 гадзін на выбарчым участку №5034 у Цэнтры культуры “Віцебск” па адрасе: вуліца Маякоўскага, 1 (былы ГЦК – Гарадскі цэнтр культуры).

Тэлефон выбарчага ўчастка ў Віцебску: 36-53-47. І яшчэ адзін тэлефон для даведак у Мінску: (8-017) 283-21-10.

Час дзяжурства на выбарчым участку напярэдадні галасавання, у суботу, – з 10 да 14 гадзін.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ