На матчы Беларусь – Сан-Марына на арэне віцебскага ЦСК чакаецца аншлаг

Сёння ўвечары ў Віцебск прыляцяць футбалісты моладзевай зборнай Сан-Марына. Нагадаем, што яны з’яўляюцца супернікамі моладзевай зборнай Беларусі па футболе ў матчы адборачнага турніру Чэмпіянату Еўропы (U-21), які адбудзецца ў пятніцу, 16 лістапада, на арэне віцебскага ЦСК.

Як паведаміў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама Юры Халанскі, не чакаецца, што ў наш горад прыедзе шмат заўзятараў з Сан-Марына (гэта зусім невялічкая паўднёвая краіна знаходзіцца на тэрыторыі Італіі). Прынамсі, месцы для іх папярэдне не браніраваліся. Затое беларускія аматары футбола, па дадзеных на сённяшнюю раніцу, выкупілі амаль дзве трэція квіткоў. Ю.Халанскі мяркуе, што на 8-тысячным стадыёне будзе аншлаг. Адметна, што гэтай гульнёй зацікавіліся і жыхары памежных рэгіёнаў Расіі.

Па словах Ю.Халанскага, Віцебск амаль падрыхтаваўся да гэтай адказнай міжнароднай сустрэчы. Адно дрэнна: вялікіх клопатаў нарабіў моцны снегапад. Але, як прагназуюць сіноптыкі, 16 лістапада істотных асадкаў і марозу не чакаецца.

Як паведамлялася раней, 20 лістапада беларускія хлопцы сустрэнуцца са зборнай Сербіі. У выпадку дзвюх перамог наша зборная датэрмінова забяспечыць сабе месца ў фінале першынства.

Паводле БелТА.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ