У Віцебскай вобласці з’явіцца хоспіс
Міністэрства здравааховы Беларусі дало даручэнне ўсім абласным адміністрацыям краіны стварыць на сваіх тэрыторыях хоспісы – установы, якія аказваюць дапамогу безнадзейна хворым і паміраючым. Як паведамляе БелаПАН, зараз у абласцях рэспублікі падбіраюць памяшканні і персанал для будучых хоспісаў.
Адзіны пакуль у Беларусі хоспіс працуе ў Мінску. Бальніца паліятыўнага догляду “Хоспіс” была створана два гады таму. Тут аказваюць дапамогу анкалагічным хворым у сітуацыі, калі пасляпухліннае лячэнне абмежавана ці ўвогуле больш немагчыма. Хоспіс таксама аказвае бяплатную дапамогу, якая ўключае медыцынскую, псіхалагічную, сацыяльную і духоўную падтрымку. Фінансаванне хоспіса забяспечвае дзяржава, а таксама прыватныя асобы і арганізацыі, якія робяць ахвяраванні.
Чытайце яшчэ
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.