У Віцебску падпалілі пяць машын, у тым ліку дзве міліцэйскія
Напрацягу двух тыдняў невядомыя злачынцы ў Чыгуначным раёне Віцебска падпалілі пяць легкавых машын. У тым ліку дзве міліцэйскія – ВАЗ 2110 і “Мазда 626”.
Як паведамляе “Віцебскі веснік”, ахвярамі зламыснікаў сталі таксама “Крайслер” і “Хонда” - эксклюзіўныя мадэлі, якія былі ў Віцебску адзінкавымі. Злачынствы былі зроблены ўначы, прыблізна ў адзін час – у прамежку паміж 12 і 2 гадзінамі. Супрацоўнікі міліцыі амаль не сумняваюцца, што ўсе падпалы рабіў адзін і той жа чалавек.
Злачынцу пакуль шукаюць. У сувязі з гэтым Чыгуначны РАУС Віцебска звяртаецца да грамадзян, якім што-небудзь вядома пра серыю падпалаў, паведаміць у дзяжурную частку па тэлефоне 36-51-85 або ў любое аддзяленне міліцыі.
Чытайце яшчэ
1 каментар
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
19/Кастрычнік/2007 у 13:13
Было б цікава ведаць,прозьвішчы "бедных ахвяр" якія потам і крывёй заробілі на гэтыя аўто. Не выключна, што гэта "чэсныя" судзьдзі ці пракуроры.
Калі б гэта было б так, можна было сказаць, што пачалася "рэйкавая вайна!
Народны мсьціўца, помсьціць за ўвесь народ!