“Беларускае золата” J:Морс

Папулярны беларускі гурт J:Морс выпусціў інтэрнэт-сінгл “Беларускае золата”. Гэтая кампазіцыя з’явілася перад выхадам першага ў гісторыі калектыва беларускамоўнага альбома, рэліз якога адбудзецца ў хуткім часе – ужо ў першай палове лістапада.

У інтэрнэт-сінгл увайшлі дзве версіі песні “Беларускае золата”. Першая – студыйная. Яна ўжо з’явілася на вядучых радыёстанцыях Беларусі. Другая, канцэртная, была запісана напрыканцы верасня падчас рок-канцэрта ў Віцебску, арганізаваным тэлеканалам ОНТ, у якім удзельнічаў J:Морс.

Але ў будучы беларускамоўны альбом увойдзе толькі студыйная версія песні.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ