Вучні Глыбоцкай гімназіі атрымалі падарункі ад амерыканскай амбасады

Уільямс Джэймс, атташэ амерыканскай амбасады па пытаннях інфармацыі, адукацыі
і культуры, падараваў вучням глыбоцкай гімназіі тэлевізар і навучальныя
дапаможнікі.

Як паведамляе belarda.org, гэта не першы прыклад сяброўскіх сувязей амерыканскай амбасады з глыбоцкай гімназіяй. Летась прадстаўнікі амбасады ЗША ў Беларусі перадалі гімназістам мастацкія кнігі на ангельскай мове і ангельска-беларускія слоўнікі. З ггэтага пачалося
фармаванне адмысловай ангельскай бібліятэкі ў навучальнай установе.

Амерыканская амбасада рэалізуе праграму "Дапамога школам,
якія вывучаюць замежную мову". У межах гэтае праграмы прадстаўнікі
амбасады наведваюць школы і перадаюць вучням навучальную літаратуру
або аргтэхніку. Дапамогу ад амбасады ЗША атрымалі ўжо 20 беларускіх школ,
у тым ліку 5 школ Віцебскай вобласці, паведамляе belarda.org.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ