Паўла Севярынца спрабуюць ізяляваць напярэдадні Еўрапейскага маршу?

Сёння Павел Севярынец, моладзевы лідэр, адзін з кіраўнікоў аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", павінен быў з'явіцца на допыт у крымінальна-выканаўчую інспекцыю Першамайскага раённага аддзела ўнутраных спраў Віцебска. Яго выклікалі павесткай чамусці на выходны дзень.

Спадар Севярынец не пайшоў на допыт. Ён лічыць гэтую позву правакацыяй, спробай ізаляваць яго напярэдадні Еўрапейскага маршу. Ля пад'езда палітыка ў Віцебску дзяжураць міліцэйскія машыны. Не выключана, што міліцыянты чакаюць, калі Павел выйдзе на вуліцу, каб затрымаць яго, напрыклад, "за нецэнзурную лаянку". Фактычна, Павел Севярынец знаходзіцца пад неафіцыйным дамашнім арыштам. Дарэчы, каб выцягнуць палітыка з дому, яму нават патэлефанавалі з паліклінікі і прапанавалі тэрмінова прайсці флюараграфію.

Крыніцы: Радыё Свабода, Еўрапейскае радыё для Беларусі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ