Пікета супраць міліцыі ў Талачыне не будзе

Старшыня Талачынскага райвыканкама Аляксандр Марэйка забараніў правядзенне пікета супраць дрэннай працы мясцовай міліцыі, заяўку на які падавала жыхарка Талачына Зоя Сцяпанва. Пра гэта “Народным навінам Віцебска” паведаміла яе дачка, Надзея Салаўёва.

Нагадаем, што ў ноч на 11 ліпеня непадалёку ад вёскі Загароддзе ў 15 хвілін першага легкавы аўтамабіль, за рулём якога быў 25-гадовы жыхар Талачына, наехаў на групу падлеткаў, што ішлі уздоўж дарогі. Двое хлопцаў і дзве дзяўчынкі ва ўзросце ад 13 да 18 год загінулі на месцы, загінуў і шафёр аўтамашыны. Незадаволеныя ходам расследавання родныя хацелі правесці пікет.

Па словах Надзея Салаўёвай, адказ з райвыканкама прыйшоў 24 верасня. Адмовілі заяўнікам па фармальных прычынах — адсутнасці ўзгаднення з міліцыяй і медыкамі. Падобную ж адгаворку кіраўніцтва Віцебска выкарыстала і для адмовы ў правядзенні мітынгу прадпрымальнікаў 21 верасня.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ