Беларускамоўная школа ў Глыбокім пяройдзе на дзвюхмоўнае выкладанне
Глыбоцкая СШ №3 – дагэтуль адзіная цалкам беларускамоўная школа ў райцэнтры – пяройдзе на дзвюхмоўнае выкладанне. Рашэнне, што зараз дзеці будуць вывучаць прадметы не толькі на нацыянальнай, але і на рускай мовах, было прынята ўчора, 25 верасня, на канферэнцыі, адмыслова прысвечанай гэтаму пытанню. На ёй прысутнічалі настаўнікі, бацькі і вучні. У выніку ў статут школы былі ўнесены змены, згодна з якімі тут створаць класы з рускай мовай навучання. Два такіх класы ў СШ №3 ужо з’явіліся сёлета 1 верасня – яшчэ да грамадскага абмеркавання гэтага пытання.
Як паведамляе “Радыё Свабода”, ад бацькоў на канферэнцыі прысутнічалі 123 дэлегаты. З іх 28 чалавек выказаліся супраць зменаў у статуце і захаванне беларускамоўнай школы, 18 чалавек устрымаліся. Пры гэтым 61 дэлегат выказаўся за стварэнне класаў з рускай мовай навучання. Яшчэ 16 галасоў падліковая камісія чамусьці не далічыла. Было вырашана, што змены ў статуце падтрымала большасць дэлегатаў.
За правядзеннем канферэнцыі назіраў прадстаўнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Васіль Горбыль. А вось карэспандэнта незалежнай газеты "Вольнае Глыбокае" на канферэнцыю не пусцілі.
Чытайце яшчэ
7 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
28/май/2012 у 23:44
Прачытау ліст пра стан беларускамоунай школы.
Мяне-беларуса,які нарадзіуся і жыву тут вельмі хвалюе,
чаму так зьневажаецца наша мова у краіне?
Кожны дзень,калі я размауляю па-беларуску на мяне глядзяць
такімі вачыма,што ворагу не пажадаеш.
Што гэта браткі робіцца?
Нельга паглядзець беларускамоунае тэлебачанне,паслухаць беларускамоунае
радые,кінастужкі і т.д.
У якой краіне мы жывем?
Я -беларус,нарадзіуся і жыву тут.
Мая Радзіма-Сінявокая Беларусь.
І я ганаруся гэтым.
Аднак ,чаму такое адбываецца з мовай?
Прайдзіце калі ласка па вуліцах Мінска і Вы не пачуеце размову
на беларускай мове.А гэта-сталіца краіны.
Адкажыце калі ласка.
Пішу ліст па-беларуску,чыноунікі адпавядаюць па-расейску.
Расейскую мову ведаю добра.
Калі бываю у РФ абавязкова пішу,чытаю і размауляю па-расейску,
гэтым паважаю краіну,народ і мову.
У нас такога няма.
Чаму у краіне,дзе нарадзіуся і жыву, родная-беларуская мова стала
прадметам зьнявагі.
Ведаеце,крыудна і сорамна.
Наша беларуская мова вельмі цудоуная і меладычная.
На ей размаулялі мой дзед і бабуля,тата і мама,вывучыу яе і я.
Чаму мне нельга гаварыць па-беларуску?
Чаму зачыняюцца беларускамоуныя школы?
Чаму так мала беларускамоуных газэт,часопісау,кніг,аудыекніг і т.д?
Чаму уключыш тэлевізар-гаворка па-расейску?(акрамя навін і перадачы надвор"я)
Чаму так мала беларускамоуных шыльд?
Можна прывесьцы сотні прыкладау Чаму зьневажаецца наша мова?
Без вады-няма жыцця,без мовы-няма нацыі.
Для сьведкі,ні у якой партыі не знаходзіуся і цяпер таксама.
Хачу жыць у краіне, дзе мая родная мова была паважанай ва усім асяроддзі.
Беларусы!
Калі ласка, вывучайце беларускую мову,пішыце і размауляйце на ей зауседы і усюды.
Тады мова не зьгіне і будзе жыць доуга.
Настане час,калі гутарка па-беларуску зьявіцца у кожным куточку нашай краіны.
Паслухайце калі ласка,як пяюць нашы сьпевакі(Сябры,Песняры,Лявоны,Бяседа,ФЭСТ і т.д.))
Цудоуна і прыемна слухаць.
Так давайце памятаць,што мову нам дау Бог.
І ніхто няможа яе зьневажаць,а патрэбна вывучаць і шанаваць.
Жадаю усім моцнага здароу"я,посьпехау у вучобе,працы і жыцці.
З павагай-Лявон.
29/май/2012 у 8:39 1
@ Лявон:
згодны з усім за выключэннем тэзіса -- мову даў нам Бог... Захілілі аднак.... 😯
29/май/2012 у 9:31 2
@ zloy:
А хто? Ёсць яшчэ варыянты?
29/май/2012 у 10:27 3
Яна Ільіна пісаў:
асабіста мне - мае дзяды, продкі ...... гэта нацыянальная памяць, якая, у тым ліку, ідэнтыфікуе людзей у чужым асяроддзі... Менавіта тыя, хто моршчыцца і крывіць морду, як пачуць беларускую гаворку - гэта чужыя.
29/май/2012 у 10:31 4
Litvin пісаў:
А хто даў мову нашым продкам?
29/май/2012 у 12:31 5
совокупность обстоятельств, 3 волны переселений народов и куча прокатившихся войн
29/май/2012 у 16:15 6
Вы забыли ещё указать , тов. лом , письмо тов. пантелеймона пономаренко тов. сталину.