У Наваполацку з’явіліся графіці супраць БРСМ

У Наваполацку ў ноч з пятніцы на суботу на будынках у розных канцах горада з’явіліся палітычныя графіці.

На адным з графіці побач з вялікім бел-чырвона-белым сцягам было напісана “Моладзь БНФ”. На другім, цытуем: “БРСМ – стукачи”. Мяркуючы па зместу, аўтары графіці – маладыя людзі, якія выступаюць супраць афіцыйных моладзевых арганізацый, паведамляе “Радыё Свабода”.

І ўсё ж, псаваць сцены – не лепшы сродак палітычнай барацьбы.

Чытайце яшчэ