У Сенненскім раёне сёння праходзяць “Віцебскія дажынкі”

“Віцебскія дажынкі”, якія праходзяць сёння ў Сенненскім раёне, канешне, непараўнальна больш сціплыя, чым тыя, што ў гэтыя выходныя ладзяць у Рэчыцы. Але і тут арганізатары пастараліся. Напрыклад, любы жадаючы можа паказаць свой талент у шоў “Хвіліна славы”, падрыхтаванага па аналогіі з вядомым тэлепраектам.

Свята аграрыяў праводзіцца на базе сельгаспрадпрыемства “Пламя”. У праграме – выстава сельскагаспадарчай прадукцыі, конкурс аратых, тэатралізаванае прадстаўленне, канцэрты.

На Сенненшчыну сёння з’ехаліся з усёй вобласці лепшыя народныя ўмельцы – тут праходзіць абласны пленэр майстроў па саломапляценні Віцебскія дажынкі”. Арганізатары пленэру спадзяюцца, што ён стане традыцыйным святам у Сенненскім раёне, як да прыкладу “Браслаўскія зарніцы” ці “Дняпроўскія галасы” у сваіх рэгіёнах.

Меткі:

Чытайце яшчэ