У Віцебску пройдуць міжнародныя спаборніцтвы па пейнтболу

У суботу, 22 верасня, у Віцебску ў парку культуры і адпачынку “Мазурына” у чацвёрты раз пройдуць міжнародныя спаборніцтвы па спартыўнаму пейнтболу на “Кубак Навігатара”. Адначасова яны стануць заключным этапам беларускай “Майстар-Лігі”.

У спаборніцтвах прымуць удзел 19 каманд з Беларусі, Расіі, Украіны і Літвы. Беларусь прадставяць каманды з Віцебска, Мінска, Наваполацка, Гродна, Гомеля і Магілёва. Спаборніцтвы пачнуцца а 9-й гадзіне. У перапынках арганізатары запланавалі забаўляльную праграму.

Меткі:

Чытайце яшчэ