Сёлета “Рок-Кола” пройдзе 26-27 кастрычніка

Традыцыйны рок-фестываль “Рок-Кола” сёлета – ужо ў сямнаццаты раз – адбудзецца ў Полацку 26-27 кастрычніка на сцэне культурна-спартыўнага комплекса ААТ “Полацк-Шкловалакно”.

Але, як паведамляе сайт ximik.info, на гэты раз “Рок-Кола” не будзе такім зорным, як  у мінулым годзе, калі ў Полацк па запрашэнні арганізатара фесту Сяргея Анішчанкі прыехаў Канстанцін Кінчаў з легендарным расійскім гуртом “Алиса”. 

Заяўкі ад гуртоў для ўдзелу ў фестывалі трэба дасылаць да 13 кастрычніка. Таксама канкурсанты  павінны прадставіць дэмазапіс трох сваіх песень. Згодна з умовамі, у рэпертуары ўдзельнікаў павінна быць хаця б адна песня на беларускай мове. 

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ