У Віцебску пройдзе акцыя “Спартсмены – за бяспеку дарожнага руху”

У Віцебску заўтра, 16 верасня, пройдзе трэці этап акцыі “Спартсмены – за бяспеку дарожнага руху”. На праспекце Перамогі адбудуцца паказальныя выступленні аўтагоншчыкаў і супрацоўнікаў ДАІ спецпадраздзялення “Страла”. Яны пакажуць нестандартныя прыёмы кіравання аўтамабілямі. У сувязі з правядзеннем акцыі з 10 да 16 гадзін на праспекце Перамогі будзе зачынены рух усіх відаў транспарта.Рэспубліканская акцыя “Спартсмены – за бяспеку дарожнага руху”, якая складаецца з 6 этапаў, стартавала 26 жніўня ў Гомелі. 9 верасня спартсмены-аўтагоншчыкі пабывалі ў Магілёве. 30 верасня іх будуць вітаць у Брэсце, 7 кастрычніка – у Гродна, 21 кастрычніка – у Мінску. Фінал будзе прымеркаваны да Дня аўтамабіліста, які адзначаецца 28 кастрычніка. 

Сёлета падобная акцыя праходзіць у Беларусі ў пяты раз. Яе арганізатарамі выступаюць Беларуская аўтамабільная федэрацыя, упраўленне ДАІ МУС, газета “Автодайджест” і ДАСААФ.

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ