У Віцебску пройдзе міжнародны турнір па валейболе

У Віцебску з 11 па 16 верасня пройдзе 12-ты міжнародны турнір па валейболе сярод мужчынскіх каманд на «Кубак Саюзнай дзяржавы» і прызы прадпрыемства «Віцязь». Чакаецца, што ў цырымоніі закрыцця спаборніцтваў 16 верасня прыме ўдзел дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Павел Барадзін.

У спаборніцтвах будуць удзельнічаць 8 каманд з Беларусі, Расіі і Украіны. Сярод іх будуць сёлетнія чэмпіёны гэтых краін: «Металург — БеЛа» (Магілёў), «Дынама — Таттрансгаз» (Казань, Расія), «Лакаматыў» (Харкаў, Украіна). Таксама за прызавыя месцы ў турніры будуць змагацца зборная каманда клубаў Беларусі, «Марко» (Віцебск) і тры расійскія клубы - «Лакаматыў — Белагор’е», «Нова», «Лакаматыў — Ізумруд».

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ