У віцебскіх кінатэатрах пакажуць мульцікі фестываля “Анімаёўка”

У Магілёве заўтра, 11 верасня, распачнецца Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка. Цікавую праграму для маленькіх гледачоў ў межах фестываля падрыхтавалі і ўсе кінатэатры Віцебска.

Напрацягу трох дзён, з 13 па 15 верасня, у Доме кіно (нагадаем, што так зараз называецца былы кінатэатр «Спартак») пакажуць мультфільмы «Рэактыўнае парася-2», «Непаслухмянае медзведзяня» і «Шчыгол». Дзеці, якія наведаюць кінатэатры «Мір» і «Брыганціна», таксама ўбачаць «анімаёўскія» мульцікі. Квіткі каштуюць 1500 рублёў. Прыдумана і забаўляльная праграма: перад пачаткам сеансаў дзеці прымуць удзел у гульнях, а на ўваходзе ў глядзельную залу атрымаюць прыз.

Арганізатарам сеансаў у Віцебску з’яўляецца прадпрыемства «Кінавідэапракат».

Паводле газеты «Народнае слова».

Меткі: ,

Чытайце яшчэ