Падпалілі каня і вуллі

Два падлеткі з вёскі Анеліна, што на Талачыншчыне, падпалілі саўгаснага каня.

Хлопцы знайшлі на вуліцы пластыкавую бутэльку з бензінам, аблілі ім жывёлу і падпалілі. Бедны конь атрымаў мноства апёкаў, а страты сельгаспрадпрыемства «Рыдомльскі» ацанілі амаль у мільён рублёў. Грошы спагналі з бацькоў непаўнагадовых бэйбусаў.

А ў вёсцы Грыблы на Шаркаўшчыне адбыўся яшчэ адзін дзікунскі выпадак. П’яны месціч падпаліў тры вуллі, што стаялі на прысядзібным участку, гаспадар якога памёр. Згарэлі не толькі пчаліныя домікі, але хата і пуня, што знаходзіліся недалёка. Заведзена крымінальная справа.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: