Уладзімір Базан стаў адным з пераможцаў фотаконкурса “Мая Беларусь”

Вядомы фотамастак, рэдактар незалежнай газеты «Витебский курьер» Уладзімір Базан стаў адным з пераможцаў рэспубліканскага фотаконкурса «Мая Беларусь». У ім удзельнічала каля 100 прафесіяналаў і аматараў, якія прадставілі на суд журы каля 2000 прац, зробленых з дапамогай традыцыйных ці лічбавых тэхналогій.

Творчае спаборніцтва праводзілася па наступных намінацыях: «Пейзаж», «Горад», «Архітэктура», «Чалавек». У.Базан названы пераможцам у намінацыі «Чалавек» (партрэт) за серыі «Салдат», «Абарона», «Чарнобыльскі нацюрморт».



«Чарнобыльскі нацюрморт»


«Салдат»


«Абарона»

Выстава пераможцаў фотаконкурса «Мая Беларусь» пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску. Плануецца таксама, што будзе выдадзены альбом-каталог прац удзельнікаў конкурса.

Арганізатарамі конкурса выступілі Міністэрства інфармацыі Беларусі, Міністэрства культуры Беларусі, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, беларускае грамадскае аб’яднанне «Фотамастацтва», выдавецтва «Рыфтур» і рэдакцыя часопіса «Фотамагія».

Трэба адзначыць, што прадстаўнікі журы конкурса былі відавочна аб’ектыўнымі. Бо ў Віцебску рэдактары мясцовых газет баяцца друкаваць фотаздымкі Уладзіміра Базана: пэўна, існуе такі загад з уладных структур.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ