7 / верасня / 2007

    Пад’езды да Крапівенскага поля перакрыты супрацоўнікамі ДАІ

    07/9/07 •

    Пра гэта паведаміў газеце «Наша ніва» аршанскі грамадзкі актывіст Ігар Казьмерчак. Паводле ягоных словаў, супрацоўнікі ДАІ кажуць, што на полі знайшлі артылерыйскі снарад, таму вядуцца працы па ягоным разбраеньні.

    Прадпрымальнікі Віцебска збіраюцца прывесці на мітынг пратэсту сваіх дзяцей

    07/9/07 •

    Група індывідуальных прадпрымальнікаў з Віцебска сёння падала ў гарвыканкам заяўку на правядзенне мітынга. Яе падпісалі 9 актывістаў рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Перспектыва», якія працуюць на Смаленскім, Полацкім, «Паўднёвым» рынках, гандлёвым цэнтры «Эвіком», а таксама ў шапіках. Прадпрымальнікі просяць дазволіць ім правядзенне мітынга ў санкцыянаваным гарадскімі ўладамі месцы — парку імя 30-годдзя ВЛКСМ — з 12 да 15 гадзін 24 верасня.

    Уладзімір Базан стаў адным з пераможцаў фотаконкурса “Мая Беларусь”

    07/9/07 •

    Вядомы фотамастак, рэдактар незалежнай газеты «Витебский курьер» Уладзімір Базан стаў адным з пераможцаў рэспубліканскага фотаконкурса «Мая Беларусь». У ім удзельнічала каля 100 прафесіяналаў і аматараў, якія прадставілі на суд журы каля 2000 прац, зробленых з дапамогай традыцыйных ці лічбавых тэхналогій.

    На таксафоны ў Віцебску зараз можна пазваніць

    07/9/07 •

    На таксафоны ў Віцебску зараз можна пазваніць. Новая паслуга магчымая з апаратаў, пазначаных спецыяльнай інфармацыйнай налепкай з нумарам тэлефона. На дадзены момант у Віцебску 438 таксафонаў, якія прымаюць уваходзячыя званкі. Гэта складае больш за палову з усіх усталяваных у горадзе.

    ОНТ прыедзе на гастролі ў Віцебск

    07/9/07 •

    Летні амфітэатр напачатку восені парадаваў віцябчан сустрэчай з гуртом «Агата Кристи». Досыць цікавая праграма запланавана і напрыканцы гэтага месяца: з 21 па 23 верасня на сцэне амфітэатра пройдуць «Вялікія гастролі ОНТ».

    Работа над памылкамі

    07/9/07 •

    Алея цвярозасці ў вёсцы Мосар Глыбоцкага раёне будзе закладзена не сёння, а праз месяц — 7 кастрычніка. Аўтар прыносіць прабачэнне чытачам за памылку.