У Віцебску праходзіць выстава смаленскіх скульптараў

Выстава смаленскіх скульптараў. Фота Святланы РабушкінайСёння ў Віцебску ў Цэнтры сучаснага мастацтва адбылася прэзентацыя выставы скульптур мастакоў са Смаленску (Расія). У экспазіцыі прадстаўлена каля 50 прац 13 аўтараў, якія з’яўляюцца сябрамі Смаленскага рэгіянальнага аддзялення Саюза мастакоў Расіі.

Выстава смаленскіх скульптараў. Фота Святланы Рабушкінай

Адметна, што амаль палова ўдзельнікаў выставы – жанчыны-скульптары, што досыць рэдкая з’ява. Як адзначылі ў Цэнтры сучаснага мастацтва, тэма выставы загадзя не вызначалася. І яе ўдзельнікі прывезлі ў Віцебск свае лепшыя творы, што дае магчымасць наведвальнікам пазнаёміцца з мастацтвам смалян. Вобразы святых, анёлаў і рэальных людзей – сучаснікаў, а таксама старажытных філосафаў, вялікіх мастакоў, гістарычных асоб – выкананы з керамікі, метала, камня, дрэва.

Паводле БелТА.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ