Настаўнік гісторыі выдаў кніжку пра сваю школу

25 жніўня адбылася прэзэнтацыя новай кніжкі глыбоцкага краязнаўцы Рыгора Шарыпкіна "Гісторыя Залесскай школы". Разам з папярэднімі кнігамі аўтара - "Гісторыя Залесскага маёнтку" і "Гісторыя Залесскага краю" - атрымалася своеасаблівая трылогія.

Спадар Шарыпкін працуе выкладчыкам гісторыі у Залесскай школе, а таксама добра вядомы як краязнаўца. Разам з вучнямі ён не толькі стварыў у школе краязнаўчы музей, але і распрацаваў адмысловы турыстычны маршрут, які дае магчымасць пазнаёміцца з архітэктурнымі помнікамі ды наведаць мясціны, звязаныя з імем Язэпа Драздовіча.
Залессе, дарэчы - самая старая веска на Глыбоччыне. Першая згадка пра яе датуецца 1387-м годам, а гісторымя мясцьвай школы налічвае 175 гадоў.
Крыніца: Радыё Свабода.

Чытайце яшчэ