На Шаркаўшчыне праходзіць мастацкі пленэр у гонар Я.Драздовіча

У вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёна ўчора, 20 жніўня, распачаўся мастацкі пленэр, прысвечаны Язэпу Драздовічу. Ён будзе доўжыцца тыдзень, да 26 жніўня, і за гэты час ягоныя ўдзельнікі збіраюцца наведаць ўсе куткі Віцебшчыны, звязаныя з імем знакамітага мастака.

Найперш гэта Шаркаўшчына і Глыбоччына. Мастакі наведаюць магілу Я.Драздовіча недалёка ад Ліплянаў, пабываюць у Лужках, Лучайцы, Залессі.

Сёлетні пленэр – ужо пятнаццаты па ліку, які ладзіць культурна-асветніцкі цэнтр імя Я.Драздовіча. Некалькі папярэдніх прысвячаліся памяці Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, творчасці Рыгора Барадуліна і маладых паэтаў. У іх удзельнічалі і многія пісьменнікі, а па іх выніках выдаваліся літаратурна-мастацкія зборнікі.

У гэтым годзе на пленэр прыехалі толькі мастакі – Аляксей Марачкін, Алесь Шатэрнік, Георгій Сматрычэнка, Алег Скавародка, Стась Шамшур і інш. Выніковая выстава пройдзе пазней, але мастакі пакуль не вызначыліся з дакладным часам яе правядзення.

Паводле “Радыё Свабода”.  

Меткі: ,

Чытайце яшчэ