Усё для вучняў

У апошнія выходныя лета на плошчы Свабоды ў Віцебску традыцыйна праходзяць школьныя кірмашы. Сёлета яны адбудуцца ў гэту суботу, 18 жніўня, а таксама наступную, 25 жніўня.

На кірмашах можна будзе не толькі набыць абновы – абутак, адзенне, канцэлярскія і пісьмовыя тавары, ранцы – але і адпачыць усёй сям’ёй. Арганізатары абяцаюць цікавыя спартовыя і культурна-забаўляльныя праграмы. А 25 жніўня на кірмашы пройдзе “Свята марожанага”. Пачатак ярмарак у 9 гадзін.

Апроч таго, школьныя тавары можна набыць каля кнігарні “Глобус” на вуліцы Замкавай. Штосераду з 7 да 15 гадзін тут праходзіць выяздны гандаль.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ