На Віцебшчыне давер да міліцыі складае 20 адсоткаў

У Віцебская вобласці няма аніводнага РАУС, давер грамадзян да якога складае менш чым 20 адсоткаў. Маецца на увазе поўны давер да ахоўнікаў правапарадку.
Аб гэтым паведаміў начальнік УВД Віцебскага аблвыканкама Леанід Фармагей падчас святкавання дня нараджэння віцебскай міліцыі. 15 жніўня споўнілася 85 год з таго часу, калі было падпісана рашэнне аб стварэнні віцебскай губернскай міліцыі. Да дня нараджэння віцебскія міліцыянты падрыхтавалі не толькі шоу з дэманстрацыяй страявой падрыхтоўкі, скачкоў з парашутамі і частаваннем усіх жадаючых грэчневай кашай, але і выставу твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Віцебскія міліцыянты, як высветлілася, здольныя не толькі за парадкам сачыць, але і вышываць, маляваць, вязаць ды шмат яшчэ іншага рабіць.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ