У Ляўках пройдзе свята “Паклон песнярам зямлі беларускай”

23 ліпеня ў Ляўках на Аршаншчыне пройдзе раённае свята, прысвечанае 125-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Нагадаем, што з чэрвеня 1935 г. па чэрвень 1941 г. Я.Купала жыў і працаваў у Ляўках, на лецішчы, якое адмыслова пабудавалі для народнага паэта. Гэты перыяд ягонай творчасці вядомы як “ляўкоўскі”. Зараз тут знаходзіцца Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі”.

Свята распачнецца ўскладаннем кветак і вянкоў да помніка Я.Купале. Затым адбудзецца канцэрт. Паэты Віцебшчыны прачытаюць лепшыя творы песняроў, сваімі дзіцячымі ўспамінамі пра Купалу падзеліцца мясцовая жыхарка Клаўдзія Баразднова. Запланаваны таксама выстава работ раённага Дома рамёстваў і кніжная экспазіцыя твораў класікаў беларускай літаратуры.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ