“Настаўнік многіх знакамітых”

Выстава пад такой назвай працуе ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Упершыню за пасляваенны перыяд экспануюцца некаторыя работы Юрыя Пэна, якія атрымалі новае жыццё пасля праведзенай рэстаўрацыі. Гэта партрэты мастакоў, вучняў, землякоў майстра, створаныя ў 1890-1920 г.г. – у той перыяд, калі яго вучнем был Марк Шагал.

Юрый Пэн, які пасяліўся ў Віцебску ў 1896 годзе ва ўзросце 40 гадоў, стварыў тут “Школу малявання і жывапісу Ю. Пэна”, залажыўшы традыцыі віцебскай мастацкай школы. Таленавіты жывапісец быў яшчэ і выдатным настаўнікам. Школу Пэна прайшлі каля сотні вучняў, многія з аказаліся незвычайна адоранымі. Еўрапейскую, затым сусветную славу знайшлі Марк Шагал, Восіп Цадкін, Лазар Лісіцкі. Выдатнае месца ў гісторыі мастацтва занялі Леў Зевін, Рувім Хрумак, графікі Саламон Юдовін, Леў Лейтман, скульптар Давід Якерсон і іншыя. Многія вучні Ю. Пэна прытрымліваліся зусім іншых поглядаў у мастацтве, але да канца жыцця захоўвалі глыбокую ўдзячнасць свайму першаму настаўніку, які ўсё свае жыццё спавядаў мастацтва.

На выставе можна ўбачыць палотны “Партрэт брата мастака” (1890), “Дама ў белым” (1910), “Партрэт пажылога мужчыны ў капелюшы” (1898-99), “Вуліца ў Віцебску” (1900), “Партрэт мастака І.Е. Мальцына”(1914) і іншых. Партрэт Марка Шагала ў выкананні Пэна - уласцівасць Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Стварыўшы партрэты сваіх сучаснікаў, адлюстраваўшы іх жыццё, характары, майстар даў ім шанс на бессмяротнасць.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ