Абрыдла!!! Зварот грамадзяніна да грамадства

Хутка 27 ліпеня будзе Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, але я Сяргей Белязека, актыўна святкаваць гэты дзень у родным Віцебску не буду і ўвогале заяўляю, што звяду свой удзел у апазіцыі да мінімума. І гэта не значыць, што я спужаўся, альбо вырашыў на каленях прасіць прабачэнне ва ўлады за мае ўчынкі. Уся справа ў тым, што мне надакучыла не барацьба з уладай, а змаганне лідараў нашай апазіцыі, як віцебскай, так і астатняй беларускай, між сабой.

Мы (і я ў тым ліку) паводзім сябе як пацыенты палаты для псіхічна хворых людзей. Калі гэта не скончыць ці ад гэтага не адыйсці – нічым добрым гэта не скончыцца.

Усе мы адукаваныя разумныя людзі, але нашы паводзіны не ўкладываюцца ні ў якія рамкі здаровага сэнсу.

Першая наша хвароба – гэта сіндром Напаліёна. У нас самае актуальнае пытанне: “Хто галоўны? Хто кіраўнік?” Пры гэтым у нас яшчэ і кожны сам сабе Пятлюра. Зразумела, кожнае грамадскае аб’яднанне ці партыя можа рабіць нейкія свае асабістыя справы, але ж павінна існаваць і так казаць камандная гульня, бо па асобку мы не пераможам. Мы толькі кажам пра неабходнасць аб’яднання, а на самой справе ўсё робім інакш. Хтосьці мне кажа, што гэта нармалёва, вунь ў Амэрыцы кандыдатамі на пасаду Прэзідэнта спачатку ў кожнай з дзьвух партый выбіраюць свайго кандыдата з некалькіх прытындэнтаў. Але ж, шаноўныя спадары, Беларусі спачатку трэба дарасці да ўзроўню дэмакратыі ў Амэрыцы. А пакуль наша рэальнасць – гэта дыктатар і яго сістэма, якія неабходна адолець, а адолець іх мы здолеем толькі аб’яднаўшыся.

Чаго каштуе дзялёжка “Віцебскага кур’еру”. Канешне, гэта вельмі лакамы кавалак у інфармацыйным сэнсе. Але прабачце мяне я ні за кога. Мы падзяліліся на кланны. Нават напісанне крытычнага артыкула пра ўладу на сайце не адной, а другой “групоўкі” выклікае рэўнасць у другіх, як спрэчкі дзяцей у дзіцячых садках за гаршкі, не кажучы ўжо пра іншыя больш істотныя справы.

Я абсалютна роўна стаўлюся да ўсіх лідараў нашай апазіцыі, як віцебскай, так і ўсёй беларускай і катэгарычна не прымаю нашыя “Зорныя войны беларускай апазіцыі паміж сабой”.

Яшчэ адна наша хвароба – гэта разыходжанне слоў і спраў. У нас часта кажуць вельмі добрыя і правільныя словы, што трэба аб’ядноўвацца, што трэба падтрымліваць творчых людзей, бо творчыя людзі вельмі тонкія і ранімыя і гэтак далей. А на самой справе ўсё атрымліваецца наадварот – мне барду зусім не далі выступіць на свяце Быкава ў 2006 годзе ў парку Мазурына ў Віцебску, скарацілі мой магчымы удзел да чыста сімвалічнага (максімум 2 песні за ўсю ноч) на Ляўках-2007 і гэтак далей.

Як любіць казаць адзін з дзеячоў нашай віцебскай апазіцыі: “Вы працуйце, а мы вам дапаможым чым можам.” Цікава было б даведацца чым і калі ён ужо дапамог.

Шчыра дзякую, што на Крапіўна-2007 арганізатары жорстка абмяжовываць мяне ў выступе не збіраюцца. Крапівеньскае поле гэта бадай што адзінае месца ў Беларусі дзе захаваўся сапраўдны дух адзінства, творчасці і волі. Прабачце мяне, але я трывала перакананы, што ў нас як магчыма больш даваць магчымасць творчым людзям выступаць, бо такіх у нас у Віцебску, так і па ўсёй встатняй Беларусі не так ужо і шмат. І увогале трэба падтрымліваць усіх хто хоць крыху варушыцца і не здаецца. Не спрачаюся, магчыма я самы горшы бард у Беларусі, але гэта мы ўжо значна потым, калі наша дзяржава стане зноў жа дэмакратычнай, з квітнеючым шоў-бізнэсам тады можна будзе круціць насамі хто каму падабаецца, а хто не, каго і на якую імпрэзу запрашаць. А зараз нам неда жыру. Вельмі мала як імпрэз, так і творчых асоб, якія ў дадзеных мерапрыемствах удзельнічаюць. І ўвогале зараз з-за вельмі малой колькасці актыўных апазіцыянераў у нас кожны чалавек павінен быць на вагу золата, а не дзярма.

І яшчэ адна наша праблема – гэта плёткі. Мы нават на ўладу іллем значна меньш бруду чым адзін на аднаго. Ну а абвінавачанні адзін аднаго ў службе ў КДБ – гэта ўжо наша застарэлая хвароба. Дарэчы, калі каму-небудзь стане лягчэй можаце лічыць, што і дадзены матэрыал быў напісаны ў недрах КДБ. З ўсёй гэтай нагоды з нас тут нядаўна моцна і па справе паздзекваўся усім вядомы і ўсімі намі не любімы журналіст "Віцебскага рабочага” Касцюкевіч. Брава, шаноўныя спадары! Раней хоць Касцюкевічу прыходзілася моцна напрагаць свае мазгі, каб пра нас што-небудзь прыдумаць, а цяпер яму і гэтага рабіць не трэба рабіць, бо мы ўжо самі робім за яго матэрыалы. Вось як добра і лёгка чалавеку цяпер стала працаваць!

Крыўдна тое, што большасці нашых людзей хоць і не выходзяць на актыўнае супраціўленне ўладе, але ж фігу ў кішэні трымаюць многія: актыўна набываюць адпаведную літаратуру, цікавяцца дзе набыць значакі і шалікі. Але ж слабасць нашай апазіцыі зводзіць усе гэтыя памкненні амаль к нулю. Людзі не выйдуць самі пратэставаць без наяўнасці моцнага, сур’ёзнага арганізацыйнага ядра. У сувязі з чым, паколькі кожнадзённая, руплівая праца у апазіцыі амаль што не вядзеца, то ўсе і нашыя акцыі - гэта калі ў Віцебску на вуліцу ўвогале выходзяць не больш як 30 чалавек (калі не лічыць збору адразу ж пасля Прэзідэнтскіх выбараў 2006 году, калі было чалавек 300). Гэта інакш як жэстамі адчаю ці эмітацыяй працы і не назавеш. А фінал такіх мерапрыемстваў заўсёды адзін – заканчываецца затрыманнем 3-5 самых актыўных чалавек, а астатнія хутчэй разбегаюцца дварамі альбо кустамі. Камусьці і такія падзеі падабаюцца, бо гэта ўсё ж лепш чым зусім нічога. Але гэта не для мяне, бо затым, пасля адбыўшыхся падзей, калі выходзіш ці з міліцэйскага пастарунку, ці ІВСа, ці з суда і цябе сустракаюць мкасімум толькі чалавек 10 такіх жа як ты вар’ятаў і больш нікога, то гэта для мяне горш чым пахмелле ў самага найвялікшага алкаша пасля неймаверна моцнай п’янкі. Гэта ўганяе мяне ўдыпрэсію. Нвошта, дзеля каго і дзеля чаго ўсё гэта рабіць? Такімі акацыямі мы толькі працуем на карысць сістэмы, ўмацоўваючы яе жорсткі, моцны і ўсёпадаўляючы імідж. Канешне, элементарна найвялізнейшымі сіламі міліцыі з 30 ўдзельнікаў акцыі захапіць3-5 чалавек, а потым гэтых затрыманых людзей яшчэ і асудзіць. Але як пры гэтым пужаюцца звычайныя простыя людзі, як страшэнна ў Беларусі ні дыхнуць, ні слова сказаць, ні нават у туалет без дазволу не схадзіць. Міліцыянты затрымлівалі мяне не раз, я двойчы сядзеў у нашым віцебскім ІВСе і адміністрацыйна судзілі 2 разы. Але што гэта дае акрамя лычак для пантоў і асэнсавання ўласнай круцізны? Сядзець таксама патрэбна дзеля чагосьці. А які сэнс сядзець проста дзеля таго каб сядзець? Мяне не пужае ні прыгнёт, ні менты, ні адсідкі, ні што-небудзь іншае, а вось такі цяперашні стан спраў у нашай апазіцыі ўганяе мяне ў дыпрэсію і адбівае ўсялякую ахвоту рабіць хоць што-небудзь у гэтай галіне. Я не патрэбны нашай уладзе, але ж не бачу сэнсу ўдзельнічыць і ў такой апазіцыі, якой я таксама не патрэны. Многія людзі і я ў тым ліку прымалі ўдзел у падзеях, адбываўшыхся пасля Прэзідэнтскіх выбараў 2006 году, не таму, што ў нас такая добрая апазіцыя і яна вельмі цудоўна ўсё падрыхтавала, а таму, што ўжо дайшлі да паўнейшага адчаю і проста хаця б у той кульмінацыйны момант не высказалі свае негатыўныя адносіны да ўсяго, што адбываецца ў нашай дзяржаве. Як казалі шмат хто і я да іх цалкам далучаюся: “Калі б я не выйшаў (ці не выйшла), то я б зусім перастаў (ці перастала) сябе паважаць.” Мне здаецца, што лідары нашай апазіцыі і самі не чакалі, што на вуліцы выйдзе столькі народу. Атрымалася зусім неспадзяваная не толькі для ўлады, але яшчэ больш і для іх рэч: “Вы не чакалі нас, а мы прыпёрліся”. Яны самі не мелі ніякага пляну ні ў Віцебску, ні нават у Мінску. Аб гэтым красамоўна сведчыць той факт, як Мілінкевіч і Казулін як Маісеі ці экскурсаводы проста вадзілі народ па Мінску, пры чым яшчэ і рознымі шляхамі.

Многім з лідараў нашай апазіцыі ўвогале не выгадна само змяшчэнне Лукашэнка, бо тады яны страцюць свае гарантаваныя крыніцы фінансавання. А некаторыя з іх ужо запанелі значна больш чым сам Лукашэнка і яго вертыкаль. Напрыклад я лічу, што першы каго павінны забіць камуністы, як недарэзанага буржуя – гэта вялікага прыхільніка казіно таварышча Калякіна. А я бясрэбна змагацца за тое каб хтосьці атрымліваў грошы на маім шчырым змаганні не збіраюся.

І ўвогале я бачу пад’ём і эмітацыю працы нашай апазіцыі толькі пад часы прэзідэнтскіх выбарў, а ў астатні час зусім нічога, калі не лічыць авантурных акцый ад безвыходнасці. А дадайце да гэтага нашы вечныя зваркі паміж сабой вось і атрымаецца яшчэ адзін плюс да мінуса. Вось і атрымліваецца ў нас як казаў адзін чалавек: “Гэта вам не матыматыка, тут колькі мінусаў не складай плюса ўсёроўна не атрымаецца”. Так жа нельга, бо так не пераможаш ніколі.

Адзін з нашшых істотных віцебскіх апазіцыянераў казаў мне, што ўносячы раздор у нашы рады, такім чынам ўлада і КДБ наўмысна спрабуюць аслабіць і разваліць нашу апазіцыю. Я ім не згодны. Нішто так моцна не нашкодзіць нам як наша жа ўласная дурасць.

Паважаныя сябры, нам усім трэба навучыцца любіць апазіцыю ў сабе, а не сябе ў апазіцыі.
Наўмысна склаў дадзены зварот амаль што без канкрэтных фактаў, імён, прозвішчаў і гэтак далей, бо не жадаю не кога пакрыўдзіць, а толькі закранцў існуючыя зараз у нушай апазіцыі тэндэнцыі з якімі мірыцца не жадаю. Зноў жа не кажу што я добры, бялюткі і пухнаты, але так далей жыць нельга, бо занадта абрыдла. Безумоўна ў нашым Віцебску ёсць простыя людзі якія прытрымліваюцца апазіцыйных поглядаў, вось з імі я і буду працягіваць сяброўстваі стасункі, а вось грызціся між сабой і ўдзельнічыць у авантурных акцыях адчаю, якія проста наяўнасць чагосьці, пры рэальнай поўнай адсутнасці такавога, больш не буду, бо гэта мне занадта надакучыла. Хочыцца спадзявацца на змяненні да лепшага, але што такое адбудзецца зусім не верыцца. Таму я больш сканцынтруюся на доўгадовую працу падрыхтоўку к сур’ёзным пераменаму будучым.

Сяргей Белязека, горад Віцебск.

Ад рэдакцыі: Ліст пададзены ў аўтарскай стылістыцы і правапісе.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ