У Віцебску ўпершыню правялі аперацыю на адкрытым сэрцы

У Віцебскай абласной клінічнай бальніцы сёння, 5 ліпеня, медыкі ўпершыню правялі аперацыю на адкрытым сэрцы. Яе зрабілі жыхару Віцебска.

Аперацыю праводзіла брыгада хірургаў з НПЦ “Кардыялогія”, а іхнімі асістэнтамі выступілі віцебскія ўрачы. Наш горад стаў трэцім у Беларусі (пасля Гомеля і Магілёва), дзе сталі рабіць падобныя хірургічныя ўмяшальніцтвы. У бліжэйшыя дні медыкі правядуць яшчэ пяць такіх аперацый, паведамляе БелТА.  

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі:

Чытайце яшчэ

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: