Аляксандр Мілінкевіч наведаў Віцебск

29 чэрвеня былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч правёў шэраг сустрэч у Віцебску.

Пад час першай сустрэчы адбылася сустрэча з прадстаўнікамі руху “За свабоду”, якія сабраліся з 10 раёнаў Віцебскай вобласці. Было адзначана, што да руху далучаецца ўсё больш людзей.

Пасля Аляксандр Мілінкевіч наведаў кірмаш “Смаленскі”, дзе правёў сустрэчу з невялікай групай прадпрымальнікаў. Адбылася агульная размова пра агульныя праблемы прадпрымальніцтва.
Мілінкевіч каля памятнага крыжа. Фота Сержука Серабро
Заканчэннем візіту стала наведванне ляснога ўрочышча побач з вёскай Паляі, дзе, па некаторых меркаваннях, адбываліся масавыя расстрэлы пад час сталінскіх рэпрэсій. Аляксандр Мілінкевіч і віцебскія актывісты руха “За свабоду” усклалі кветкі і запалілі свечкі каля памятнага крыжа, усталяванага на гэтым месцы.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ