У Віцебску гонкі маршрутных таксі скончыліся трагедыяй

Аварыя на вуліцы Леніна. Фота Уладзіміра Хотчанкі21 чэрвеня ў 14:30 на вуліцы Леніна ў Віцебску вялікі маршрутны аўтобус, спрабуючы праскочыць паміж тралейбусам і маршрутнымі мікрааўтобусам “Газэль” да прыпынку, сутыкнуўся з апошнім.

Аварыя здарылася на перакрыжаванні вуліц Леніна і Гогаля, дзе знаходзіцца шэраг будынкаў з офісамі. Да месца здарэння ў хуткім часе прыбылі дзве машыны “Хуткай дапамогі”, якія, па словах сведкаў, забралі аднаго пацярпелага з аўтобуса і двух — з “Газэлі”. У выніку аварыі транспартныя сродкі атрымалі лёгкія пашкоджанні.

Падрабязнасці высвятляюцца.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ