Пяцёра школьнікаў атруціліся вітамінамі

17 чэрвеня увечары пяцёра школьнікаў з вёскі Сасноўка Віцебскага раёну трапілі у абласную лякарню. Адна дзяўчынка і чацвёра хлопчыкаў ва ўзросце ад 7 да 10 гадоў атруціліся… вітамінамі.Як паведамілі у Віцебскім РАУС, дзеці залезлі у старое складское памяшканне у суседняй вёсцы Гараднянскі Мох. На другім паверсе яны знайшлі скрыні з лекамі. На шчасце дзяцей, там былі толькі вітаміны “Рэтынол”. Салодкія, як цукеркі, таблеткі, дзеці елі на працягу двух дзён столькі, колькі хацелі. Нарэшце бацькі аднаго з хлопчыкаў заўважылі пустыя бутэлечкі з-пад лекаў.
Галоўны ўрач абласной дзіцячай лякарні Андрэй Захараў лічыць, што бацькі спахапіліся у час. Каб дзеткі з’елі яшчэ колькі “цукерачак”, наступствы маглі быць сур’ёзнымі. Зараз жыццю школьнікаў нішто не пагражае.
Каму належаць 264 каробкі з вітамінамі, пакуль невядома. Таму праваахоўным органам давядзецца папрацаваць сур’ёзна. Інспекцыя па справах непаўналетніх будзе работаць з дзецьмі, аддзелу па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю давядзецца высвятляць, хто і навошта храніў такую вялікую колькасць вітамінаў са скончаным тэрмінам ужывання.
Крыніца: Еўрапейскае радыё для Беларусі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ