“Басовішча-2007”: падтрымайма землякоў!
Адбор маладых гуртоў для ўдзелу ў найзнакаміцейшым фэстывалі беларускай музыкі “Басовішча-2007” працягнуўся стадыяй інтэрнэт-галасаваньня, якое будзе доўжыцца да 14 чэрвеня.
Пераможца, які набярэ большасьць галасоў інтэрнэт-карыстальнікаў, здолее наўпрост трапіць на фэст. Астатнія дзевяць камандаў абярэ журы па выніках канцэрту «Адборышча-2007», што мусіць адбыцца 15-16 чэрвеня ў Менску.
Сярод дваццаці гуртоў-удзельнікаў інтэрнэт-галасаваньня няма ніводнага віцебскага (на жаль, “Восьмы дзень” і “Вар’ят” не пераадолелі першай стадыі адбору), але ажно два наваполацкіх: “Фляўс і Кляйн” і “Індра”. Падтрымаць землякоў можна па спасылцы: http://music.fromby.net/bas/index.php?msg=5. Спяшайцеся – да канца галасаваньня засталося тры дні.
Фэстываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча-2007” пройдзе 20-21 ліпеня каля г. Гарадок на Беласточчыне (Польшча). Традыцыйным для фэсту зьяўляецца конкурс маладых беларускіх гуртоў. Лепшыя зь іх атрымаюць каштоўныя прызы, у тым ліку магчымасьць бясплатнага запісу ўласнага альбому на студыі ў Польшчы.
Чытайце яшчэ
4 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
11/Чэрвень/2007 у 21:20
Liepej pa jaka?ci padtryma? a nie pa terytaryjalnaj prynadliejna?ci
11/Чэрвень/2007 у 22:54 1
' OR 1=1
12/Чэрвень/2007 у 9:00 2
Натуральна, лепей па якасьці, але Індра й Фляусы акурат той выпадак, калі якасьць супадае зь зямляцтвам :))))
Прагаласаваў за "Фляус і Кляйн". Індра, думаю, і так у фаварытах. Вось пабачыце!
25/Чэрвень/2007 у 11:14 3
http://www.belradio.fm/by/153/listentous/5557/
Магчымасць трапіць на Басовішча і паглядзець на сваіх БЯСПЛАТНА 🙂