Шагалаўскія дні пройдуць ў ліпені, а Шагалаўскія чытанні сёлета перанясуць на кастрычнік

7 ліпеня пачнуцца 17-ыя міжнародныя Шагалаўскія дні ў Віцебску. Сёлета яны будуць прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння мастака. У межах форума ў музеі  М.Шагала пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй.

Яшчэ там разгорнецца экспазіцыя, прысвечаная дзейнасці музея. У Арт-цэнтры Шагала таксама будуць дэманстраваць відэафільмы пра жыццё і творчасць майстра, пра вяртанне яго спадчыны ў Беларусь. А на вуліцы Пакроўскай, дзе знаходзіцца дом-музей мастака, пройдзе традыцыйнае свята “У гасцях у Марка і Бэлы”.

Аднак сёлета вырашана перанесці на кастрычнік Шагалаўскія чытанні, якія па традыцыі праходзілі таксама ў ліпені. Арганізатары тлумачаць гэта тым, што ў гэтым годзе Шагалаўскія дні супадаюць са “Славянскім базарам”.   

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ