У Полацку пройдзе выстава мёду

Падчас святкавання 1145-годдзя Полацка – з 1 па 3 чэрвеня – у старажытным горадзе пройдзе адна вельмі салодкая імпрэза. Тут адбудзецца выстава мёду, арганізаваная рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Беларускія пчалаводы» у межах культурна-аздараўляльнага праекта «Свет мёду і здароўя».

Гэты праект стартаваў у Беларусі летась 14 жніўня з дабраславення Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі. За гэты  час  у розных рэгіёнах нашай краіны прайшло 16 выстаў-кірмашоў мёду і 24 дабарачынных акцый у сацыяльных установах.

Так, вельмі незвычайны і надзвычай смачны прыз атрымалі пераможцы міжнароднага фестываля дзіцячай творчасці “Залатая пчолка”, які праходзіў у Клімавічах на Магілёўшчыне 24-27 траўня. Ім уручылі цэлую бочку мёду вагай 100 кілаграмаў. А для жыхароў Клімавіч пчалаводы выставілі бочку травеньскага мёду з акацыі. Дэгустацыя была бясплатнай. Цікава, ці падораць такую бочку палачанам?!

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ