Знаходкі “чорных капацеляў” будуць экспанавацца ў Сафійскім саборы ў Полацку

Напрыканцы лютага ўсе СМІ паведамлялі пра тое, што міліцыя Полацка затрымала двух “чорных капацеляў”, якія хацелі збыць гісторыка-культурныя каштоўнасці, знойдзеныя імі падчас незаконных археалагічных раскопак. У злачынцаў тады канфіскавалі шмат рэчаў, якія перадалі ў фонды Полацкага нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Там яны знаходзяцца на часовым захаванні. Чакаецца, што знаходкі будуць экспанавацца на выставе ў Сафійскім саборы. Усяго музейшчыкам аддалі каля 500 прадметаў археалогіі і некалькі дзесяткаў манет.

У асноўным у калекцыю ўвайшлі старажытныя ўпрыгожванні – фібулы, пярсёнкі, ланцужкі, бранзалеты, пацеркі і інш. Іх насілі прыгажуні ў Х-ХІІ стагоддзях. Ёсць у калекцыі і зусім цэлы гліняны збаночак, а таксама наканечнік кап’я ды баявая сякера.

Навукоўцы падлічылі, што кошт усёй калекцыі складае трохі болей за 1,5 мільёна рублёў. Але ж насамрэч кожная бусінка і манетка, знойдзеныя “чорнымі капацелямі” падчас дзікунскага разбурэння старажытных курганаў, не мае цаны.

Па матэрыялах газеты “Народнае слова”.           

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ