Гайда на французкае кіно!

У віцебскім кінатэатры "Мір" 21 траўня распачаўся Тыдзень французскага кіно. Гледачоў чакаюць выкшталцоныя французкія меладрамы ды гісторыі кахання. Аматарам больш вострых адчуванняў прапануюць баевікі.

У гэтыя дні ў "Міры" можна пабачыць новыя стужкі французкіх рэжысёраў - "Сёстры ў сварцы", "Мары-Джо і два яе кахання", "Здрада", "Гадзюка ў кулаку", "Сланы бываюць нявернымі", "Я тут не для таго, каб мяня кахалі".

27 траўня ў кінатэатры чакаюць не толькі прыхільнікаў сінема, але і тых, хто ведае ці вучыць французскую мову. Для іх спецыяльна пакажуць фільм без пераклада. А дапамагла абласному "Кинавідэапракату" здзейсніць гэты цудоўны праект амбасада Францыі ў Беларусі.

Меткі:

Чытайце яшчэ