З. Пазняк пра У. Плешчанку: “Ягонае жыццё было пасвячэннем Беларусі”.

Адкрыццё помніка Уладзімеру Плешчанку. Фота Сержука СераброСябры і аднадумцы з розных гарадоў Беларусі – Віцебска, Оршы, Полацка, Наваполацка, Сянно, Мінска, Горак – ушанавалі сёння, 19 траўня, памяць аднаго са старэйшых фронтаўцаў, былога старшыні абласной арганізацыі КХП БНФ Уладзіміра Плешчанкі, які пайшоў з жыцця год таму. На могілкі ў вёсцы Друкава, што недалёка ад Віцебска, ішла шматлюдная жалобная працэсія пад некалькімі вялікімі бел-чырвона-белымі сцягамі. Калона людзей таксама несла даўжэзную стужку колеру нацыянальнага сцяга.

На гадавіну смерці змагара афіцыйна адкрылі помнік на ягонай магіле. Віцебскі мастак, актывіст КХП БНФ Ян Таўпыга, які працаваў над эскізам помніка, здолеў зрабіць так, каб гэта была не проста гранітная пліта. На ёй, побач з партрэтам Уладзіміра Рыгоравіча, змешчаны выявы герба “Пагоня”, крыжа святой Еўфрасінні Полацкай, а таксама надпіс: “Не для сябе, а для Радзімы”. Сродкі на помнік па ініцыятыве Барыса Хамайды сабралі жыхары Віцебска, прадстаўнікі беларускай дыспары за мяжой ды сябры сойму КХП БНФ.

Пра нябожчыка ўспаміналі многія ягоныя сябры і калегі. А прэс-сакратар КХП БНФ Валерый Буйвал зачытаў каля магілы ліст ад Зянона Пазьняка. “Прасіў бы лічыць мяне тут, разам з вамі, побач, на віцебскай зямлі, каля помніка і каля памяці нашаму герою”, – папрасіў Зянон Станіслававіч. Далей ён напісаў такія словы пра У.Плешчанку: “Гэта быў наш рыцар, які шматкроць даказаў у змаганні сваю нязломнасць і веру ў светлую будучыню дарагой Бацькаўшчыны. ...Ён прымусіў сябе паважаць нават ворагаў. Ягонае жыццё было пасвячэннем Беларусі”. Вядомы палітык лічыць, што помнік У.Плешчанку павінен стаяць не толькі на могілках, але і ў Віцебску. На ягоную думку, і адна з цэнтральных вуліц нашага горада павінна насіць ягонае імя.

І калі многія выступоўцы гаварылі пра палітыку, то сябра КХП БНФ з Сянно Алесь Пазняк проста прачытаў “Малітву за Беларусь”. Напрыканцы жалобы прысутныя разам праспявалі гімн “Магутны Божа”.

Адкрыццё помніка Уладзімеру Плешчанку. Фота Сержука Серабро

Меткі: ,

Чытайце яшчэ