У Віцебску з’явілася Пушкінская гімназія

Гімназіі №3 Віцебска нададзена імя Аляксандра Пушкіна. Такую прапанову педагагічнага калектыва гімназіі нядаўна задаволіў Віцебскі аблвыканкам. Свята з нагоды надання навучальнай установе імя паэта збіраюцца правесці тут 6 чэрвеня – у дзень ягонага нараджэння.

Паводле словаў дырэктара гімназіі Людмілы Сомавай, многія настаўнікі і вучні –прыхільнікі творчасці Пушкіна. У гімназіі працуе паэтычны клуб па вывучэнні ягонай творчай спадчыны, вядзецца навукова-даследчая праца. У асноўным яна акцэнтуецца на сувязі Пушкіна з Беларуссю. Створаны творчы фонд, прысвечаны паэту, – музычныя творы, харэаграфічныя пастаноўкі, мастацкія працы. Адным словам, у гімназіі існуе сапраўдная Пушкініяна.

Паводле гарадской газеты “Віцьбічы”.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ