Нафтапровад Унеча-Вентспілс зноў прарвала
Сёння на нафтапровадзе Унеча-Вентспілс зноў адбыўся прарыў. Ён утварыўся каля вёскі Бабаедава Бешанковіцкага раёна, паблізу таго месца, дзе ў сёлета ў сакавіку адбылася падобная буйная аварыя з разлівам дызельнага паліва. Як паведаміў “Інтэрфакс” са спасылкай на міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Энвера Барыева, прарыў з’ўляецца лакальным, і з нафтапровада выцякла невялікая колькасць нафтапрадуктаў. На дадзены момант уцечку паліва лакалізавалі. Міністр запэўніў, што аварыя не нанясе цяжкіх наступстваў для навакольнага асяроддзя, і што “у рэкі нафтапрадукты не трапяць”.
“Радыё Свабода” прыводзіць інфармацыю, атрыманую ад начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Васіля Чэкана. Ён распавёў, што былі ўзведзеныя 9 запрудаў, каб нафтапрадукты не трапілі ў бліжэйшую рэчку Свячанку. “Паводле спадара Чакана, каб гэта не зрабілі своечасова, магла б паўтарыцца сытуацыя з аварыяй 23-га сакавіка, калі паліва па вадзе трапіла ў Заходнюю Дзьвіну, і гэта прывяло да забруджвання водных артэрыяў ня толькi на тэрыторыi Беларусi, але й на тэрыторыi памежнай Латвii”, – паведамляе радыё.
Далей “Радыё Свабода” прыводзіць наступныя факты: “Паводле Васіля Чэкана, з нафтаправоду вылілася 500 тон паліва, паводле ацэнак іншых адмыслоўцаў – да тысячы тон. Гэта больш, чым было падчас мінулае аварыі. Сёньняшняя прарыў нафтаправоду здарыўся прыблізна за 8 кілямэтраў ад папярэдняга. Паводле начальніка Інспэкцыі аховы прыроды Бешанковіцкага раёну Дзьмітрыя Талстога, тэрміны ліквідацыі наступстваў дакладна вызначыць немагчыма. Наступствы мінулай аварыі таксама яшчэ цалкам не ліквідаваныя”.
Чытайце яшчэ
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.