Дзікі Нацыянальнага парка “Браслаўскія азёры” травяць гароды і палеткі

Віцебскі абласны суд абавязаў Нацыянальна пырк “Браслаўскія азёры” выплаціць жыхару вёскі Крукаўшчына  2,7 мільёнаў рублёў за пасевы бульбы, якія знішчылі дзікі, што жывуць на запаведнай тэрыторыі. 
Як паведамляе БелТА, дзікі ў Браслаўскім раёне робяць шкоду не толькі прыватным гаспадаркам, але і грамадскім пасевам. Летась гэтыя жывёлы знішчылі ў сельгаспрадпрыемствах больш за 6 тысяч гектараў пасеваў, прычыніўшы страту эканоміцы раёна на суму звыш 2 мільярды рублёў. Спецыяльная камісія, створаная пры райвыканкаме, склала больш за 200 актаў аб патравах пасеваў. У райвыканкам паступіла 71 заява ад грамадзян, дзе яны патрабавалі навесці парадак з улікам і колькасцю жывёл у Нацыянальным парку. Па дадзеных камісіі, колькасць дзікоў у паляўнічых угоддзях “Браслаўскіх азёр” улетку перавышае норму ў 3-4 разы.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ