У Полацку праходзіць выстава з калекцыі шведскага манарха

У Полацкай мастацкай галерэі праходзіць выстава сучаснай шведскай графікі. Частка прац, прадстаўленых на ёй, належыць Каралеўскай калекцыі графікі. Яе калісьці распачаў збіраць кароль Густаў IV Адольф (1882-1973 гады), а зараз зборам мастацкіх твораў займаецца сённяшні манарх Карл XVI Густаў.

Як ўжо паведамляў наш сайт, у лютым гэту экспазіцыю пабачылі жыхары Віцебска. Яна праходзіла ў музеі Марка Шагала. А самымі першымі ў Беларусі выставай захапляліся мінчане. У сталіцы яна была прадстаўлена ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацва. 

Меткі: , , , ,

Чытайце яшчэ