Ці стане крыж мемарыялам?

Сябры партыі БНФ, «Маладога Фронта» і ініцыятывы па стварэнні Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі 30 красавіка наведалі месцы пад Віцебскам, дзе, па сведчаннях мясцовых жыхароў, растрэльвалі людзей падчас сталінскіх рэпрэсій 1937-1941 гадоў. У прыватнасці, адным з такіх месцаў з’яўляецца крыж каля вёскі Вароны, што недалёка ад абласнога цэнтра.
Удзельнікі акцыі ўшанавалі памяць ахвяр мінутай маўчання і запалілі свечкі. Яны дамовіліся зладзіць талаку па добраўпарадкаванні месца каля крыжа. Як паведамляе “Хартыя97”, арганізатары акцыі звярнуліся ў раённыя органы ўлады з прапановай усталяваць указальнік каля дарогі, а таксама аб’явіць месца вакол крыжа мемарыялам.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ