Кім Брэйтбург будзе старшынём журы конкурса маладых выканаўцаў на “Славянскім базары”

Кампазітара Кім Брэйтбурга запрасілі сёлета ў Віцебск у якасці старшыні журы конкурса маладых выканаўцаў на Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базары”.

Раней ён неаднаразова быў ягоным ганаровым госцем, многія артысты выконвалі ягоныя песні. Кампазіцыя ж “Дзве сястры – Беларусь і Расія” нават стала сімвалам фестываля.

Зараз К.Брэйтбург займаецца тым, што адбірае на конкурс маладых артыстаў, вартых прадставіць Расію на конкурсе “Славянскага базару”. Што тычыцца свайго судзейства ў Віцебску, кампазітар кажа: “Я чуў, што сёлета прыедзе рэкордная колькасць таленавітых вакалістаў. Таму мая праца на фестывалі абяцае быць цікавай”.

Усяго на ўдзел у “Славянскім базары” падалі заяўкі 23 краіны.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ