Эканомія паліва па-верхнядзьвінску: замест трактароў – дэльтапляны
Прафесiя дэльтапланерыста, магчыма, з'явiцца сёлета ў гаспадарках Верхнядзвiнскага раёна. Тут, паводле iнiцыятывы начальнiка ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання райвыканкама Уладзiмiра Яраховiча, плануецца весцi хiмiчную апрацоўку пасеваў не трактарнымi апырсквальнiкамi, а з вышынi птушынага палёту – мотадэльтапланамi.
Варта прыгадаць, што пiянерам гэтай справы на Вiцебшчыне яшчэ каля 20 гадоў таму быў неўтаймаваны наватар, тадышнi старшыня калгаса iмя Суворава Пастаўскага раёна Адольф Валодзька. Гэта ён асабiста распачаў хiмпраполку з дапамогай мотадэльтаплана. Праўда, зламаў нагу, але пачатак быў пакладзены. Час даказаў, што Валодзька меў рацыю: адзiн дэльтаплан здольны замянiць па вынiковасцi 20 колавых апырсквальнiкаў i апрацаваць 600 гектараў палеткаў, эканомячы палiва i гербiцыды.
Ужо напрыканцы вясны мяркуецца даставiць у раён з Украiны, дзе робяць мотадэльтапланы, два лятальных апараты. Спярша iх будуць абслугоўваць запрошаныя спецыялiсты, але потым плануецца наладзiць падрыхтоўку механiкаў i пiлотаў на месцы.
Паводле: “Народная воля”, “Наша ніва”.
Чытайце яшчэ
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.