29 / красавіка / 2007

    У Оршы адкрылі самую доўгую ў Беларусі аўтамадэльную трасу

    29/4/07 •

    У Оршы адкрылі самую доўгую ў Беларусі аўтамадэльную трасу, працягласць якой складае 40 метраў. Яна дазваляе развіць хуткасць мініацюрных аўтамашын да 70 кіламетраў у гадзіну. У гэтыя выходныя, 28-29 красавіка, тут праходзяць першыя спаборніцтвы – міжабласны турнір па аўтатрасаваму мадэлізму. У іх удзельнічаюць сем каманд з Віцебска, Бабруйска, Салігорска, Оршы, Барані і сталіцы. Удзельнікам – […]

    Дзіма Калдун збіраецца падтрымаць свайго брата на “Славянскім базары”

    29/4/07 •

    Сёлета на “Славянскім базары ў Віцебску” Беларусь будзе прадстаўляць брат вядомага артыста Дзмітрыя Калдуна – Георгій Калдун. На конкурсе ён спяе песню “Дзве душы” і легендарную мулявінскую “Малітву”. Дзіма спадзяецца, што зможа трапіць у Віцебск, каб падтрымаць брата. Пакуль жа яго клапоціць іншае – уласны ўдзел у “Еўрабачанні” у Фінляндыі. Ягоны полуфінал пройдзе 10 траўня, […]

    Бодзі-арт на экалагічную тэматыку

    29/4/07 •

    Экалагічны фестываль “Жывая вада” прайшоў у шумілінскай школе №1. Ён праводзіўся ў межах міжнароднага праекта “Назіранне за рэкамі”, а ўдзельнічалі ў ім 12 школьных клубаў з Шумілінскага, Бешанковіцкага і Гарадоцкага раёнаў. Гэта было не проста “сухое” мерапрыемства. Напрыклад, юныя эколагі паказалі нават ўменне рабіць бодзі-арт (малюнак на целе) на водную тэматыку.