Ахвяруйма на званы Свята-Васкрасенскай царквы ў Віцебску

Побач з Свята-Васкрасенскай царквой ў Віцебску (каля ратушы) напярэдадні Вялікадня ўсталявалі два званы, якія важаць 250 і 120 кілаграмаў. Зараз ідзе збор ахвяраванняў на іншыя званы. Колькі іх з’явіцца ў храма – залежыць ад сабраных сродкаў.

Канструкцыі царквы дазваляюць ўсталяваць поўны набор званоў рознай вагі (нават да 5 тон), адпавядаючых пэўнай ноце актавы. Цікава, што ў тыя званы, якія ўжо з’явіліся каля храма, званіць можа кожны жадаючы. Пра гэта інфармуюць адпаведныя надпісы на шыльдах каля званоў. Толькі перад тым, як званіць, трэба прачытаць малітву да Найсвяцейшай Багородзіцы, тэкст якой (не усе ж яе ведаюць) таксама напісаны паблізу.

Як ужо паведамляў наш сайт, мясцовыя ўлады плануюць завершыць рэканструкцыю Свята-Васкрасенскага храма ў 2008 годзе. Яны збіраюцца прымеркаваць гэту падзею да святкавання 70-годдзя Віцебскай вобласці, якое, у сваю чаргу, будзе шырока ладзіцца напрацягу ўсяго наступнага года. Так што дакладная дата адкрыцця адноўленай царквы пакуль невядома.   

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ