У Віцебску з’явяцца відэакамеры на дарогах
Тэхнічнае ўзбраенне віцебскага ДАІ папоўнілася 6 сістэмамі “Арэна” расійскай вытворчасці. Гэты прыбор, які складаецца з адмысловага відэапрыстасавання і ноўтбука, дазваляе патрульнай машыне знаходзіцца на адлегасці 1.5 км ад кантрольнай кропкі, што дае магчымасць затрымаць парушальніка маючы на руках доказы перавышэння хуткасці.
Сістэмы сачэння набытыя за кошт абласнога бюджэту ў межах правядзення году бяспекі дарожнага руху. Ужо ў бліжэйшы час яны пачнуць кантраляваць вуліцы Віцебска. Новыя прыборы маюць магчымасць дакументаваць факты парушэнняў правіл дарожнага руху. Таму даішнікам будзе значна лягчэй прыцягнуць да адказнасці “ліхачоў”.
Чытайце яшчэ
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз: