Грошы дзеля свабоды

Сябры ўжо сабралі 4200 даляраў на залог за Дзяніса Дзянісава, які знаходзіцца за кратамі з 16 лютага, і цяпер утрымліваецца ў віцебскім СІЗА.

Нагадаем, што Дзяніс Дзянісаў абвінавачаны ў арганізацыі дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак і супрацьдзейнічаюць уладзе. Згодна 342 артыкулу Крымінальнага кодэкса яго можа чакаць зняволенне на 3 гады.

Прызначаная сума закладу, якая дазволіць маладзёну чакаць суда на волі. Для гэта трэба 15 мільёнаў рублёў або блізу 7500 даляраў ЗША. 16 красавіка будзе два месцы, як Дзяніс пазбаўлены волі. Справу або павінны перадаць у суд, або выпусціць затрыманага. Аднак пракурор можа працягнуць тэрмін яшчэ на месяц, а потым яшчэ — так Дзянісаў можа знаходзіцца за кратамі без прысуду да 16 жніўня.

Сябры Дзянісава вядуць акцыю па збору грошаў з 23 сакавіка. Тады яны мелі толькі 1/5 патрэбнай сумы, цяпер — 3/5. Аднак гэтага яшчэ не дастаткова, каб вызваліць хлопца, у якога 9 красавіка будзе дзень народзінаў.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ