У Полацку праходзіць тэлемарафон для збору сродкаў на ўсталяванне помніка Усяславу Чарадзею

З 21 па 30 сакавіка ў Полацку праходзіць тэлемарофон, падчас якога жыхары збіраюць сродкі для аднаўлення помнікаў даўніны, усталяванне новых, а таксама дзеля добраўпарадкавання горада да яго 1145-годдзя. Штодзень на мясцовым тэлеканале “Квант” агучваюцца вынікі кожнага дня тэлемарафона.

Старшыня Полацкага гарвыканкама Уладзімір Тачыла, архіепіскамп Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага запаведніка Яўген Глазырын праз тэлеканал заклікалі палачан аб’яднацца і зрабіць унёсак у агульную справу. Чакаецца, што сабраныя гараджанамі  сродкі будуць выкарыстаны для будаўніцтва помніка князю Усяславу Чарадзею, рэстаўрацыі Спаса-Прэабражэнскай царквы і Богаяўленскага сабора. У дні марафона ў Полацку пройдуць таксама суботнікі, канцэрты творчых калектываў, выступы агітбрыгад. Зарабіць грошы можна таксама, здаўшы макулатуру, металалом і нават старыя анучы. Ужо надрукавана 10 тысяч тэматычных календарыкаў, якія будуць прадаваць палачанам, грошы ад іх продажу пойдуць у агульную скарбонку, піша газета “Народнае слова”.

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ