На Віцебскам — бел-чырвона-белыя сцягі
У гадавіну знішчэння намётавага мястэчка на пляцы імя Кастуся Каліноўскага Мірон узняў над Віцебскам некалькі сцягоў.
Першы сцяг узвіўся ў 20:45 над цэнтральнай вуліцай горада побач з абласной бібліятэкай — ён быў замацаваны на даху будынка палітэхнічнага ліцэя. Калі на месца прыбыў карэспандэнт “Народных навінаў Віцебску”, там ужо стаяла міліцэйская машына. Праз кароткі час з’явіліся яшчэ некалькі машын, наваколлі будынка ліцэя і нават двары праз вуліцу запоўнілі праваахоўнікі ў форме і без. Аднак дабрацца туды, дзе Мірон замацоўвае сцягі па сілах не кожнаму — міліцыянтам удалося зняць сцяг толькі праз паўтары гадзіны.
Пакуль увага была адцягнутая першым сцягам, у іншым раёне Віцебска з’явіўся яшчэ адзін — на гэты раз ён быў замацаваны на высакавольтнай лініі (110 кВ) на вуліцы Цітова.
Віцебская міліцыя не можа Мірона ні дагнаць, ні спыніць, ні стрымаць!
Чытайце яшчэ
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.